Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Правила приём в V-XI классы гимназии

Дата: 24 апреля 2018 в 14:11, Обновлено 7 июня 2018 в 12:46
Автор: Кинчак Л. А.

Аб прыёме ў гімназію

На падставе Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283 у рэдакцыі ад 03.03.2018 № 10:

Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях ажыццяўляецца без уступных іспытаў.

Асобы, якія атрымалі пачатковую адукацыю ў гімназіях, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Асобы, што атрымалі агульную базавую адукацыю ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі без уступных іспытаў і праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.

Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў IXI класы (у тым ліку пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых жа ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі).

Заява падаецца асобай (законным прадстаўніком непаўналетняй асобы) у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня пры прыёме на свабодныя месцы ў XXI класы гімназій.

Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае:

вучэбныя прадметы, якія жадае вывучаць на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам дадзенай установы агульнай сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці).

Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі падае ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі:

пасведчання аб нараджэнні або дакумента, што сведчыць пра асобу;

медыцынскай даведкі аб стане здароўя;

пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;

дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці права на льготы).

Пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, асабы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 2 па 12 жніўня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных планам установы агульнай сярэдняй адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.

Час на правядзенне ўступнага іспыту ў пісьмовай форме па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвілін. Час для падрыхтоўкі да адказу па заданнях уступнага іспыту, што праводзіцца ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры фарміраванні білетаў для яго правядзення, але не больш чым за 30 хвілін.

На падставе рашэння прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі, прыём для атрымання адпаведнай адукацыі ў якую ажыццяўляецца па конкурсе, кіраўнік установы адукацыі выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у лік вучняў у наступныя тэрміны:

не пазней за 25 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.