АДЗІНАЯ МЕТАДЫЧНАЯ ТЭМА:
Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе.
МЭТА МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ:
Стварэнне ўмоў для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе.
ЗАДАЧЫ:
1. Інфармаваць педагагічных работнікаў аб нарматыўна-прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках педагагічнай літаратуры.
2. Удасканальваць методыку правядзення ўрокаў, факультатыўных заняткаў з выкарыстаннем інтэрактыўных і інфармацыйных тэхналогій, тэхналогіі візуалізацыі, актывізуючы пазнавальную і разумовую дзейнасць навучэнцаў.
3. Працягваць абагульненне лепшай педагагічнай практыкі як эфектыўнай формы метадычнай работы, павышэння кваліфікацыі і педагагічнай кампетэнтнасці настаўніка.
4. Актывізаваць дзейнасць педагогаў па авалоданні і паглыбленні ведаў аб сучасных падыходах і спосабах арганізацыі самастойнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці вучняў.