Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

ДЭКАДА ПЕДАГАГІЧНАГА МАЙСТЭРСТВА

Дата: 20 февраля 2019 в 18:02, Обновлено 11 марта 2019 в 19:09
442 просмотра

ДЭКАДА ПЕДАГАГІЧНАГА МАЙСТЭРСТВА

Кожны год у ДУА “Гімназія №3 г.Брэста” праходзіць метадычная дэкада педагагічнага майстэрства. Гэта адна з форм работы метадычных аб’яднанняў, якая за шмат гадоў даказала сваю эфектыўнасць: стварае магчымасці для творчай дзейнасці настаўнікаў, самаадукацыі і ўдасканалення педагагічнага майстэрства, а таксама для аналізу і абагульнення вопыту метадычнай работы, назапашанага ў калектыве педагогаў.

  

Дэкада педагагічнага майстэрства ў гімназіі праводзіцца з мэтай папаўнення “метадычнай скарбонкі” настаўнікаў новымі формамі і метадамі работы з навучэнцамі, павышэння творчай актыўнасці педагогаў і якасці правядзення вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў на аснове ўкаранення камп’ютарных і гульнявых тэхналогій. Мерапрыемствы дэкады спрыяюць засваенню сучасных педагагічных тэхналогій, выяўленню, абагульненню і распаўсюджванню вопыту работы творчых настаўнікаў.

  

Сёлета дэкада, прысвечаная Году малой радзімы, праходзіць пад дэвізам “Мой родны кут, як ты мне мілы!..”. Усе метадычныя аб’яднанні прытрымліваюцца акрэсленай тэматыкі. Урокі і пазакласныя мерапрыемствы праходзяць у гульнявой форме. Гуляючы, вучні за некалькі хвілін засвойваюць столькі, колькі іншым спосабам не вывучыць і за гадзіну. Вучэбная дзейнасць, як і любая іншая, цікавая тады, калі яна разнастайная. Гімназія напоўнена мелодымі, песнямі, вершамі і танцамі. Знойдзецца і хвілінка рэлаксацыі-адпачынку, калі педагогі наведаюць “Бабуліну майстэрню” для вырабу лялькі-абярэгу ўласнымі рукамі. Эмоцыі ў час майстар-класу непадробныя і вельмі станоўчыя. Таксама, падчас правядзення мерапрыестваў дэкады, настаўнікі шырока выкарыстоўваюць інфармацыйныя тэхналогіі, што дапамагае пашырыць і паглыбіць узровень пазнавальнай актыўнасці вучняў. Праводзіцца і запланавана шмат разнастайных і цікавых мерапрыемстваў.

  

Усе творчыя настаўнікі гімназіі падчас правядзення тыдня праяўляюць добрыя арганізатарскія здольнасці, ствараюць творчую атмасферу. Мерапыемствы, што праводзяцца, дазваляюць раскрыць творчы патэнцыял як навучэнцам, так і педагогам. Дэкада заўсёды атрымлівае станоўчы водгук сярод настаўнікаў і спрыяе не толькі прафесійнаму росту калектыву, але і яго згуртаванасці. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.