Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2019 в 21:32
578 просмотров

Міжнародны дзень роднай мовы

У лютым у свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа такой спрадвеку з’яўляецца беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і заняпаду. Выпадалі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла, аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, вытрымала выпрабаванні і цяпер займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

  

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цікава і пазнавальна прайшоў гэты дзень і ў нашай гімназіі. У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў. У рэкрэацыі гімназіі былі размешчаны   стэнды са зрокавым  слоўнікам “Вывучаем беларускую лексіку": выказванні вядомых людзей пра родную мову, рэбусы і загадкі. Таксама вучні 3- 11 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік”. "Скарбы роднай мовы" пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна для вучняў 8-11 класаў, дзе было прынята рашэнне і абвешчана акцыя «Роднай мове дай разгрузку-размаўляй па-беларуску». Для вучняў 1-4 класаў прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “ Гаворым і спяваем па-беларуску. Вучні пачатковых класаў прадэманстравалі сваё веданне беларускай мовы і літаратуры, стаўшы гледачамі цікавай патрыятычнай імпрэзы. Вечарам адбылося наведванне вучнямі 5-8 класаў канцэрту да 125-годдзя Яўгена Цікоцкага «З расповедам аб жыцці і творчасці» ў Брэсцкім дзяржаўным  музычным каледжы імя Р.Шырмы. На наступныя два дні ў гімназіі таксама запланавана творчая і насычаная праграма. Удзельнічаем актыўна і размаўляем па-беларуску!

  

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць - калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны - гэта родная мова. (З. Бядуля)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.