-
- Деловой стиль одежды
- Оздоровление в санаторных школах-интернатах
- Родителям о здоровье детей
- Важно знать
- Советы о том, как говорить с подростком
- Зачем ребенку участвовать в школьных олимпиадах и конкурсах?
- Профилактика игровой и компьютерной зависимости детей и подростков
- Проблемы семьи, общества, гимназии
- Советы психолога по предотвращению насилия в семье
- Как помочь ребенку наладить отношения с одноклассниками
- Организация питания
- Безопасный интернет
- Как уберечь ребенка от сексуального насилия
- Правила безопасности при катании с горок на санках и тюбингах
- Памятка для родителей по профилактике наркомании
- Советы родителям «Как психологически подготовить ребенка к экзаменам»
- ОБЩЕНИЕ С РЕБЕНКОМ КАК ЦЕННОСТЬ И КАК ТВОРЧЕСТВО
- Памятка родителям по профилактике суицида
- Буллинг. Рекомендации родителям.
- Важно! Ответственность родителей за воспитание детей!
-
- Расписание выпускных экзаменов по завершении обучения и воспитания на II ступени общего среднего образования в 2021/2022 учебном году
- Расписание выпускных экзаменов по завершении обучения и воспитания на III ступени общего среднего образования в 2021/2022 учебном году
- Расписание консультаций
- Как готовиться
- РТ
- ЦТ
- ВУЗы Республики Беларусь
КАЛЯДНЫЯ СУСТРЭЧЫ
КАЛЯДНЫЯ СУСТРЭЧЫ
16 студзеня ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №3 г. Брэста" адбыўся традыцыйны калядны вечар, які акружыў усіх прысутных у зале сваім цяплом і добрасардэчнасцю. Канцэртная праграма складалася з музычных і танцавальных нумароў, падрыхтаваных навучэнцамі 1-11 класаў. Адкрыў вечар хор 7-9 класаў выкананнем песень «Будзь са мною" і "Калядкі дзяўчат”, падхапілі калядную тэматыку хоры 1-6 А класаў і салісты гімназіі.
Юныя артысты проста зачароўвалі залу дзівосным выкананнем святочных песень. Цудоўна дапоўнілі святочную праграму выступленні харэаграфічных груп 4 – 8Б класаў, а таксама дзіцячага народнага ансамбля песні і танца "Прыбужжа" імя В. М. Верамяюк.
У святочнай зале панавалі самы сапраўдны музычны спектакль, феерыя мелодый, рухаў і фарбаў. Цудоўнай атмасферы свята ў храме мастацтва спрыяла і прыгожае афармленне залы: кампазіцыя, выкананая з вялікім густам, стварала адчуванне сапраўднай зімовай чарадзейнай казкі. А фае гімназіі было па-майстэрску ўпрыгожана ў беларускім нацыянальным стылі вырабамі з саломкі каляднай тэматыкі. Перад пачаткам канцэрту гасцей гімназіі сустракаў аркестр выкананнем цудоўных музычных кампазіцый, што таксама стварала атмасферу замілаванасці і гонару за талент, стараннасць навучэнцаў гімназіі пад кіраўніцтвам педагогаў-прафесіяналаў сваёй справы.
Святочны вечар атрымаўся казачна-цёплым дзякуючы ўсім: і ўдзельнікам, і гледачам, і гасцям. У чарговы раз гледачы, захопленыя хараством выступленняў гімназістаў, гучна апладзіравалі юным талентам. Напрыканцы мерапрыемства прывітальнае слова было прадастаўлена пратаіерэю Віталю Ханаўцу, настаяцелю Свята-Мікалаеўскага Гарнізоннага Сабора Брэсцкай крэпасці-герой, які звярнуўся са словамі вялікай падзякі да адміністрацыі гімназіі, педагагічнага калектыву, навучэнцаў і іх бацькоў за атрыманыя прыемныя ўражанні, апынуўшыся на такім светлым і высока духоўным мерапрыемстве.
У сваю чаргу таксама са словамі падзякі і віншаваннем са святамі выступіла дырэктар гімназіі Кузьміч І.Г., якая адзначыла, што на такіх мерапрыемствах вучні і іх настаўнікі адкрываюць сваю душу і не баяцца дзяліцца яе цяплом, бо гэта і ёсць сапраўднае шчасце – дарыць людзям самыя светлыя пачуцці, асабліва ў такія святочныя дні.
Телефоны: 25-13-34, 25-13-35
Email: gimn3brest@rcit.by