-
- Деловой стиль одежды
- Оздоровление в санаторных школах-интернатах
- Родителям о здоровье детей
- Важно знать
- Советы о том, как говорить с подростком
- Зачем ребенку участвовать в школьных олимпиадах и конкурсах?
- Профилактика игровой и компьютерной зависимости детей и подростков
- Проблемы семьи, общества, гимназии
- Советы психолога по предотвращению насилия в семье
- Как помочь ребенку наладить отношения с одноклассниками
- Организация питания
- Безопасный интернет
- Как уберечь ребенка от сексуального насилия
- Правила безопасности при катании с горок на санках и тюбингах
- Памятка для родителей по профилактике наркомании
- Советы родителям «Как психологически подготовить ребенка к экзаменам»
- ОБЩЕНИЕ С РЕБЕНКОМ КАК ЦЕННОСТЬ И КАК ТВОРЧЕСТВО
- Памятка родителям по профилактике суицида
- Буллинг. Рекомендации родителям.
- Важно! Ответственность родителей за воспитание детей!
-
- Расписание выпускных экзаменов по завершении обучения и воспитания на II ступени общего среднего образования в 2021/2022 учебном году
- Расписание выпускных экзаменов по завершении обучения и воспитания на III ступени общего среднего образования в 2021/2022 учебном году
- Расписание консультаций
- Как готовиться
- РТ
- ЦТ
- ВУЗы Республики Беларусь
“Справа ўсяго майго жыцця”
“Справа ўсяго майго жыцця”
18 красавіка ў зале Грамадска-культурнага цэнтра адбылася канцэртная праграма “Справа ўсяго майго жыцця”, прысвечаная 80-годдзю Заслужанага настаўніка БССР, кавалера ордэна Леніна і ордэна Дружбы народаў Верамяюк Валянціны Мікалаеўны.
Сімвалічным стала тое, што праграма пачалася з музычна-харэаграфічнай кампазіцыі “Радзілася я ў Беларусі”. А інакш не магло і быць – Валянціна Мікалаеўна, сама ўраджэнка вёскі Рэчыца, вырасла ў сям’і, дзе бацька, вясковы музыкант-аматар, іграў амаль на ўсіх музычных інструментах, а маці добра спявала. На працягу 64 год рэпертуар дзіцячага народнага ансамбля песні і танца “Прыбужжа” чэрпаецца з культурнай спадчыны Заходняга Палесся, з песень і танцаў роднай Брэстчыны.
А пачалося ўсё ў далёкім 1954 годдзе, калі ў сваю родную Рэчыцкую школу прыйшла працаваць настаўнікам музыкі і спеваў 16-гадовая дзяўчына Валя Назарук. Школа знаходзілася ў заходнім куточку нашай Радзімы, непадалёк ад пагранічнай ракі Буг. Пазней Рэчыцкая школа стала школай №5 г.Брэста.Валянціна Мікалаеўна стварыла гурток мастацкай самадзейнасці, у якім яна была і хормайстарам, і балетмайстарам, і канцэртмайстарам. Паступова гурток вырас у вядомы ў рэспубліцы і за яе мяжой ансамбль песні і танца “Прыбужжа”, якому ў 1971 годдзе было прысвоена ганаровае званне “народны самадзейны калектыў”.
Валянціна Мікалаеўна не спыняецца на дасягнутым. Яна ўпэўнена, што неабходна даць магчымасць адораным дзецям Рэчыцы займацца музыкай і харэаграфіяй. Яе намаганні не прайшлі дарма. У 1980 годдзе адбылася рэарганізацыя школы №5 г.Брэста ў школу з музычным, харавым і харэаграфічным ухілам. А ў 1993 годдзе яна змагла адкрыць новую навучальную ўстанову – Нацыянальную мастацкую гімназію №3. Дзеці атрымалі ўнікальную магчымасць: вучыцца іграць на музычных інструментах, займацца вакалам, класічным, народным, гісторыка-бытавым танцам. У гімназіі захоўваюцца добрыя традыцыі, якія гадамі ствараліся ў “Прыбужжы”.
Праца Валянціны Мікалаеўны ацэнена належным чынам. У 1974 годдзе ёй было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік БССР”. Яна ўзнагароджана ордэнам Леніна, ордэнам Дружбы народаў, шматлікімі Ганаровымі граматамі.
Так, яна была сапраўдным настаўнікам. Настаўнікам з вялікай літары. Для многіх навучэнцаў сустрэча з Валянцінай Мікалаеўнай, чалавекам вялікай душэўнай чуласці і цеплыні, незвычайнай працаздольнасці і адданасці справе , адыграла ролю ў выбары прафесіі.Многія выхаванцы ансамбля працуюць ва ўстановах адукацыі і культуры, з’яўляюцца салістамі творчых калектываў, сваёй дзейнасцю праслаўляюць горад і краіну.
У 2010 годдзе жыццёвы шлях Валянціны Мікалаеўны скончыўся, аднак тысячы прыбужцаў, зорачак, якія яна запаліла яшчэ ў дзяцінстве, працягваюць яе справу – выхаванне сапраўдных грамадзян сваёй краіны .
Справа ўсяго жыцця Валянціны Мікалаеўны Верамяюк – дзіцячы ансамбль песні і танца “Прыбужжа” працягвае жыць і шанаваць яе памяць.
Телефоны: 25-13-34, 25-13-35
Email: gimn3brest@rcit.by